Як дадаць выдатак голасам?
Галасавы ўвод дазваляе апісаць выдатак уголас, а не набіраць яго. Гэтая функцыя ўваходзіць у SplitEase+.
Крокі
- Націсніце кнопку +, потым Голас (Voice).
- Націсніце на мікрафон і назавіце суму, за што быў плацёж і як яго падзяліць, напрыклад: «Dinner, 1200, split equally».
- Праверце, што запоўніў SplitEase, і націсніце Праверыць і захаваць (Review split and save).
- Пры патрэбе ўнясіце змены і націсніце Захаваць (Save).
Запіс спыняецца праз 30 секунд. Пакуль галасавы ўвод разумее толькі англійскую мову.
Каб дадаць выдатак голасам, патрэбна хаця б адна група.
Праграма SplitEase пакуль недаступная на беларускай мове. Назвы кнопак у дужках — гэта тое, што вы ўбачыце на экране.