SplitEase+

Як адсканаваць чэк і дадаць выдатак?

Сканаванне чэкаў счытвае выніковую суму і дэталі з рахунку, каб вам не давялося ўводзіць іх уручную. Гэтая функцыя ўваходзіць у SplitEase+.

Крокі

  1. Націсніце кнопку +, потым Скан (Scan).
  2. Сфатаграфуйце ўвесь чэк або выберыце Галерэя (Library) ці PDF, каб выкарыстаць наяўны файл.
  3. Праверце даныя, якія знайшоў SplitEase, і націсніце Выкарыстаць (Use).
  4. Праверце, хто плаціў і як падзелены выдатак, і націсніце Захаваць (Save).

Для распазнавання выява загружаецца ў SplitEase. Як мы з ёй абыходзімся, апісана ў Палітыцы прыватнасці.

Пры сканаванні магчымыя памылкі. Заўсёды правярайце суму перад захаваннем.

Праграма SplitEase пакуль недаступная на беларускай мове. Назвы кнопак у дужках — гэта тое, што вы ўбачыце на экране.

Падобныя пытанні

Патрэбна дапамога?

Напішыце нам, і вам адкажа чалавек з каманды SplitEase.

Напісаць у падтрымку
Мова: Беларуская