Ці можна выкарыстоўваць некалькі валют у адной групе?

Так. У кожнай групы ёсць валюта па змаўчанні, а для кожнага выдатку можна выбраць іншую. Гэта зручна ў паездках за мяжу.

Крокі

  1. Калі вы дадаеце або рэдагуеце выдатак, націсніце на сімвал валюты побач з сумай і выберыце валюту.
  2. Каб змяніць валюту групы па змаўчанні, адкрыйце Налады групы (Group settings) і націсніце Валюта па змаўчанні (Default currency). Змяніць яе могуць толькі адміністратары групы.

SplitEase не канвертуе валюты. Балансы і сумы для разліку паказваюцца асобна па кожнай валюце.

Валюта для новых груп бярэцца з раздзела Профіль (Profile) → Валюта (Currency).

Праграма SplitEase пакуль недаступная на беларускай мове. Назвы кнопак у дужках — гэта тое, што вы ўбачыце на экране.

Падобныя пытанні

Патрэбна дапамога?

Напішыце нам, і вам адкажа чалавек з каманды SplitEase.

Напісаць у падтрымку
Мова: Беларуская