SplitEase+

Як экспартаваць выдаткі групы?

Выдаткі групы можна выгрузіць з SplitEase у файл, каб захаваць ці падзяліцца ім. Гэтая функцыя ўваходзіць у SplitEase+.

Крокі

  1. Адкрыйце групу, потым Налады групы (Group settings).
  2. Націсніце Экспарт выдаткаў (Export ledger).
  3. Выберыце PDF, CSV або Excel. Уключыце або адключыце Уключыць разлікі (Include settlements).
  4. Націсніце Экспартаваць (Export), дачакайцеся файла, потым захавайце яго або падзяліцеся ім.

Файл можна спампаваць толькі адзін раз. Захавайце або адпраўце яго, перш чым закрыць экран.

Праграма SplitEase пакуль недаступная на беларускай мове. Назвы кнопак у дужках — гэта тое, што вы ўбачыце на экране.

Падобныя пытанні

Патрэбна дапамога?

Напішыце нам, і вам адкажа чалавек з каманды SplitEase.

Напісаць у падтрымку
Мова: Беларуская