Як наладзіць рэгулярны выдатак?
Рэгулярны выдатак аўтаматычна дадаецца ў групу ў патрэбную дату і дзеліцца так, як вы наладзілі. Гэтая функцыя ўваходзіць у SplitEase+.
Крокі
- Адкрыйце групу, потым Налады групы (Group settings).
- Націсніце Рэгулярныя выдаткі (Recurring expenses), потым Дадаць (Add).
- Увядзіце суму, хто плаціць і як падзяліць, потым выберыце, як часта паўтараць: штодня, штотыдзень, штомесяц або штогод.
- Націсніце Захаваць (Save).
Каб прапусціць адзін раз, адкрыйце рэгулярны выдатак і націсніце Прапусціць наступны (Skip the next occurrence). Пасля гэтага расклад працягнецца як звычайна.
Праграма SplitEase пакуль недаступная на беларускай мове. Назвы кнопак у дужках — гэта тое, што вы ўбачыце на экране.