Не прыходзіць код пацвярджэння SplitEase
Для ўваходу ў SplitEase на ваш нумар тэлефона прыходзіць SMS з 6-значным кодам.
Крокі
- Праверце, ці правільны нумар на экране. Калі не, націсніце Змяніць (Change) і ўвядзіце яго зноў.
- Пачакайце хвіліну. Паведамленні могуць затрымлівацца з-за аператара сувязі.
- Націсніце Не прыйшоў код? (Didn't get it?). Праз 60 секунд стане даступнай кнопка Адправіць зноў (Resend now). Націсніце яе, каб атрымаць новы код.
- Пераканайцеся, што тэлефон у зоне сеткі і не блакуе паведамленні ад невядомых адпраўнікоў.
Пасля зашмат спроб вас папросяць пачакаць некалькі хвілін, перш чым паспрабаваць зноў.
Код так і не прыйшоў? Напішыце нам і пазначце нумар тэлефона, які вы выкарыстоўвалі.
Праграма SplitEase пакуль недаступная на беларускай мове. Назвы кнопак у дужках — гэта тое, што вы ўбачыце на экране.